Сродак запаволіць час, або Рэквіем па забытай люльцы
16 октября 2009 года

У пошуках новых задавальненняў і спосабаў рэлаксацыі сучасны чалавек усё часцей звяртаецца да досведу іншых культур. Гэтаму асабліва спрыяюць усюдыісныя дэманы глабалізацыі ды імклівае развіццё турыстычнага бізнесу. Дзякуючы менавіта ім сёння беларусы пераважна ведаюць, што такое кальян. І ўсё ж няшмат з тых, хто нават прыдбаў сабе ўсходнюю «цацку», уцямна адкажуць, што з ёю рабіць [...]