Студэнты-беларусы з усяго свету сустрэліся ў 60 км ад Вільнюса на трэцім з’ездзе USB Rally 2009. Сустрэліся, каб пазнаёміцца, убачыць таемныя закуткі літоўскай сталіцы і пагаварыць пра Беларусь, якая жыве ў кожным.
USB у гэтым выпадку азначае не папулярны камп’ютарны інтэрфейс, а проста скарачэнне ад United Students of Belarus. На з’езд прыехалі студэнты з Францыі, Нямеччыны, [...]