Сёньня ў Нясьвіжы нашчадкі магнацкага роду Радзівілаў князі Мацей і Мікалай урачыста перададуць у адрэстаўраваны замак больш за сто шэсьцьдзесят партрэтаў сваіх знакамітых продкаў. Абсалютная бальшыня зь іх - копіі, зробленыя з твораў прыдворнага радзівілаўскага гравёра Гершкі Ляйбовіча. Але спадары Мацей і Мікалай прывезьлі ў падарунак Нясьвіжу і два арыгінальныя графічныя аркушы, набытыя імі на аўкцыёне.