Сёння стала вядома, што ўпершыню беларускі літаратар выйшаў у фінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы ANGELUS. Прэмія ўручаецца штогод у польскім Ўроцлаве (былы Брэслаў) - горадзе памежжа і дыялогу.
Прэмія прызначаная пісьменнікам, якія паходзяць з Сярэдняй Еўропы і якія “ўздымаюць у сваёй творчасці найістотнейшыя пытанні сучаснасці, змушаюць да рэфлексіі, паглыбляюць веды пра свет іншых культур”. Каб намінавацца [...]