Першы нацыянальны канал распачаў перавод выпускаў навін, а таксама іншых праграмаў на беларускую мову. Намесьнік кіраўніка кампаніі Аляксандар Мартыненка паведаміў, што такое рашэньне кіраўніцтва кампаніі прыняло самастойна.
Гэткім чынам вывучаецца запатрабаванасьць беларускай мовы глядацкай аўдыторыяй. Паводле спадара Мартыненкі, пакуль водгукі гледачоў станоўчыя. Тэкст цалкам.