Комплексы аднаго амерыканскага паэта
21 октября 2009 года

Беручыся перакладаць "Паэтычны прынцып" Эдгара По, я нават не чакала, якая гэта будзе складаная штука. Складаная перш за усё праз снобскія, занудныя, агідныя вершы, якія ён там бязлітасна цытуе і даўжыня якіх рэдка апынаецца менш за трыццаць-сорак радкоў.