Паэты рэанімуюць Вялікае Княства
23 октября 2009 года

23 кастрычніка ў залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе зробленая яшчэ адна спроба рэанімацыі прасторы Вялікага Княства Літоўскага. Дзеля гэтага ў Менск прыехалі выбітныя паэты з Літвы, Польшчы і Ўкраіны. У справе творчага адраджэньня ВКЛ ім будуць дапамагаць беларускія калегі Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Прылуцкі, Вера Бурлак і Віктар Жыбуль. Іпрэза, якая распачнецца а 19-й, пройдзе пад гукі экспэрымэнтальнай музыкі Сяргея Пукста.