Палац Валовічаў у Сьвяцку Гарадзенскага раёну перадаюць санаторыю “Азёрны”. Улады нарэшце наважыліся зрабіць гэта бясплатна з увагі на тое, што вельмі дорага абыдзецца рэстаўрацыя палацу. Канчаткова пытаньне мае вырашыцца ў лістападзе. Санаторый “Азёрны” быў створаны Нацбанкам, а цяпер існуе як адкрытае акцыянэрнае таварыства.