23 кастрычніка ў Акадэміі мастацтваў мінчукі пабачаць у дзеянні супольнасць паэтаў, што існуе на абшарах колішняга Вялікага Княства Літоўскага.
Беларускія, літоўскія, украінскія паэты ездзяць адно да аднаго, перакладаюць суседскія вершы на родныя мовы. Выступаюць. Інтэгруюць у сваю супольнасць паэтаў з былога Каралеўства Польскага.
Ідэя стварыць такое Вялікае Княства Паэзіі нарадзілася ў 2006 годзе ў сценах Літоўскай амбасады [...]