У Віцебску можна пабачыць пояс Стэфана Баторыя і берасцяную грамату (фота)
23 октября 2009 года

Дзве выставы, на кожнай з якіх можна бачыць унікальныя экспанаты, адчыніліся ў Віцебску. Адна з іх прысвечаная Антону Брадоўскаму - вядомаму калекцыянеру, з асабістага збору якога і пачаўся Віцебскі краязнаўчы музей. Брадоўскі на пачатку ХХ стагоддзя перадаў гораду свае шматлікія калекцыі і сам стаў на чале створанага музея. На гэтай выставе ўпершыню за апошнія 10 гадоў [...]