Апошнім часам у асяродку беларускіх гісторыкаў назіраецца пэўны зрух, які з боку назіральніка-аматара можа падацца нейкім сур’ёзным, амаль ідэйным разладам.
Агучаны В.Булгакавым (“Гісторыя беларускага нацыяналізму”), працягнуты і паглыблены Алесем Белым, Алегам Латышонкам і Ігарам Марзалюком, ён часам выходзіць за межы чыста навуковай дыскусіі і набывае рысы ці то палітычнай дуэлі, ці то публічнага канфлікту. Спрэчкі часам [...]