"Страна несбывшихся надежд" Анатоля Майсені
24 октября 2009 года

Майсеневы артыкулы я чытаў. Адна зь першых, або і першая, публікацыя ў цэнтральным друку была пра Язэпа Лёсіка -- супраць яго рэабілітацыі. Яна ў кнігу не ўвайшла; адкрывае зборнік іншы тэкст -- пра першыя "Дзяды" 1987 году, густая сумесь ахавальніцтва з дазволеным прагрэсізмам, паблажлівасьці з начальніцкім мэнтарствам.