Дакументальная стужка “Рабінзоны Мантсінсаары”, знятая тэлеканалам “Белсат” пры ўдзеле партнёраў з Нямеччыны, Фінляндыі ды Францыі, атрымала адмысловую ўзнагароду ў катэгорыі “тэлевізійны дакументальны фільм” на фестывалі “Prix Europa” - найбуйнейшым форуме радыё- і тэлежурналістаў Еўропы.
Стужка распавядае пра двух немаладых ужо мужчынаў, якія жывуць на апусцелым востраве. Адзін з іх - беларус Клюня, другі - фін Мацці. [...]