Дакумэнтальная стужка “Рабінзоны Мантсінсаары”, зьнятая тэлеканалам “Белсат” пры ўдзеле партнэраў зь Нямеччыны, Фінляндыі ды Францыі, атрымала адмысловую ўзнагароду ў катэгорыі “тэлевізійны дакумэнтальны фільм” на фэстывалі “Prix Europa” - найбуйнейшым форуме радыё- і тэлежурналістаў Эўропы, паведамляе прэс-служба тэлеканалу. Фільм распавядае пра двух немаладых ужо мужчынаў, якія жывуць на апусьцелым востраве. Адзін зь іх - беларус Клюня, ...