“Беларусьфільм” будзе судзіцца зь Дзяржтэлерадыёфондам Расеі ў справе абароны маёмасных правоў на фільмы, створаныя ў Беларусі за савецкім часам. Пра гэта ў інтэрвію “Свабодзе” заявіў кіраўнік “Беларусьфільму” Уладзімер Замяталін. Падставай для звароту “Беларусьфільму” ў Арбітражны суд Масквы зьявілася паведамленьне пра дзеяньні Дзяржтэлерадыёфонду Расеі, сказаў кіраўнік кінастудыі Ўладзімер Замяталін. “Беларусьфільм” цяпер атрымаў паведамленьне, што гэты фонд ...