Алеся Серада: ?Важна быць Кімсьці?
28 октября 2009 года

– У чацьвертым класе прыйшло ўсведамленне, што беларуская мова — мая нацыянальная. Кажуць, да таго я размаўляла на “трасянцы” і мяне пэўны час перавучвалі размаўляць “чыста” па-руску ды па-беларуску, але сама я гэтага не памятаю. Аднак дакладна памятаю, як пішу практыкаванне, дзе трэба перакласці на беларускую слова “мешок”, і перакладаю яго як “мех” [...]