У Дзяржаўным музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі ўнікальную кнігу “Расстраляная літаратура” (выдавецтва “Беларускі кнігазбор”) - выбраныя творы беларускіх літаратараў, знішчаных карнымі органамі бальшавіцкай улады. Доўгія дзесяцігоддзі творчая спадчына многіх іх была пад забаронай ці ўвогуле невядомай.
Сімвалічна, што прэзентацыя адбылася акурат тады, калі 72 гады назад, у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэннях [...]