Мой успамін пра Караткевіча
31 октября 2009 года

Менск 80-х - гэта Менск на вуліцах якога можна было сустрэць Уладзіміра Караткевіча. Часта бачыла, як Караткевіч з кніжкай у руках прысаджваўся то на лавачку каля "лебедзя", то проста на выступ пад вакном кнігарні. Не заўважаючы цікаўных прахожых, ён чытаў. Тады яшчэ мінчукі пазнавалі сваіх пісьменнікаў.