Каляндар. 1 лістапада
31 октября 2009 года

Дзень Усіх Святых у каталікоў. 1873: Нарадзіўся Іван Замоцін. Расейскі чалавек, літаратуразнавец, які ў часы беларусізацыі выдаў збор твораў Максіма Багдановіча, распрацоўваў мэтодыкі выкладання літаратуры. 1895: Нарадзіўся Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра (пам. 23.10.1937) 1899: Нарадзіўся Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, аўтар гімна БССР (пам. 5.11.1954) 1912: Нарадзіўся Янка Золак, беларускі паэт, грамадзкі дзеяч, выдавец [...]