У брэсцкіх тралейбусах прыпынкі будуць аб’яўляць па-беларуску
2 ноября 2009 года

Аб’яўляць прыпынкі ў брэсцкіх тралейбусах цяпер будуць па-беларуску. На некаторых маршрутах родная мова ўжо гучыць. У тралейбусным парку горада, які налічвае каля 200 машын, “Еўрарадыё” распавялі, што ўся працэдура зойме каля месяца: “На беларускай мове зараз аб’яўляем, так. Фанаграму мы тут рабілі, у Брэсце. Не на ўсіх маршрутах яшчэ паспелі. Пры нашай тэхніцы гэта хутка не атрымліваецца. [...]