У мінскіх аптэках скончыліся маскі і няма арпетолу
3 ноября 2009 года

У мінскіх аптэках бракуе не толькі супрацьвірусных прэпаратаў, але нават і звычайных марлевых павязак. Карэспандэнт «НН» абышоў чатыры аптэкі ў цэнтры горада і паўсюль сутыкнуўся з аднолькавым відовішчам - вялікія чэргі і расчараваныя адсутнасцю неабходных прэпаратаў пакупнікі. На пытанне, калі ж будуць завезеныя хаця б марлевыя павязкі, фармацэўты толькі паціскаюць плячыма і прапануюць прыйсці пазней. Застаецца толькі [...]