Каляндар. 3 лістапада
2 ноября 2009 года

1702: Нарадзіўся Караль Карыцкі, доктар філасофіі, педагог, пісьменнік (пам. 10.12.1789). 1845: Нарадзіўся Зыгмунд Глогер, польскі археолаг, этнограф і гісторык. Даследаваў помнікі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. 1880: Нарадзіўся Канстанцін Пушкарэвіч, філолаг, даследчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык, які жыў і працаваў збольшага ў Расіі. 1882: Нарадзіўся Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў [...]