Позьняя восень на Браслаўшчыне: Лявошкі, возера Воласа Паўночнае
3 ноября 2009 года

Маршрутка несла нас на поўнач, умела абганяючы ў цемры яркія ліхтарыкі аўто і фураў. У паўзах паміж песьнямі ў плэеры прарываліся гучныя папсовыя рытмы з магнітолы. «Куды збочваць?» - пытаецца кіроўца, углядаючыся праз акуляры ў цемру, мінуўшы знак «Лявошкі». Мы за Браславам, рэшта пасажыраў ужо выйшла на канцавым прыпынку, на вечаровай шашы бязьлюдна. «Ня памятаю, [...]