У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак смерці ад “свінога грыпу”
3 ноября 2009 года

У 37-гадовай жыхаркі Драгічына, якая памерла ад пнеўманіі 30 кастрычніка, лабараторна пацверджаны вірус грыпу А(Н1N1). Гэта першы афіцыйна пацверджаны ў Беларусі выпадак смерці ад “свінога грыпу”. Як паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці Алег Арнаутаў, наяўнасць віруса пацвердзіла першае лабараторнае даследаванне, якое было праведзена вірусалагічнай лабараторыяй абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Тэкст цалкам.