Ці можна расстраляць літаратуру, альбо Цынізм вакол Курапатаў
3 ноября 2009 года

Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 1 лістапада 29 кастрычніка ў менскім Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя анталёгіі “Расстраляная літаратура”, што выйшла ў сьвет у знанай сэрыі “Беларускі кнігазбор”. У кнігу ўвайшлі творы 67-мі беларускіх пісьменьннікаў, зьнішчаных у гады камуністычнага тэрору. Прадмову да гэтага ўнікальнага выданьня напісаў гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч, зь якім мы сустрэліся [...]