Таварыства аховы помнікаў разбурае стэрэатыпы
3 ноября 2009 года

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правяло сяброўскае падарожжа па культурна-гістарычных мясцінах Віцебскай вобласці 1 лістапада. Старшыня таварыства і арганізатар вандроўкі Антон Астаповіч: “Паездка прайшла вельмі добра. Падчас падарожжа было некалькі разоў паведамлена, што праходзіць яна ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Ганаровае віншаванне пераможцам фотаконкурсу, які ладзіўся на www.budzma.org, адбылося ў сядзібна-паркавым комплексе Цеханавецкіх, [...]