Сармацкі партрэт у адлюстраванні маладых мастакоў
3 ноября 2009 года

У цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” зараз прадстаўлена выстава сучаснага жывапісу “Неа-Сармацкі партрэт”. Выставу прапануе творчае аб’яднанне “Жалезны воўк” (Наваполацк) сумесна з клубам “Паўночная вежа” (пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”). Творчае аб’яднанне “Жалезны воўк” каля дзевяці гадоў займаецца адраджэннем “сармацкага партрэта” (форма параднага рыцарскага партрэта, уласцівая выяўленчаму мастацтву Вялікага княства Літоўскага перыяду XV-XVIII стагоддзяў. Сарматызм, які [...]