Каменная таямнiца
4 ноября 2009 года

Краязнаўцы даследавалi старажытныя камянi, якiя месцяцца ў лесе каля вёскi Заазер’е Бялынiцкага раёна. Што ж такое насамрэч мясцовы “стоўнхэндж” - дахрысцiянскае капiшча альбо старажытны некропаль? Даследаванне камянёў адбылося на краязнаўчых чытаннях, арганiзаваных Асацыяцыяй малых мястэчак Магiлёўшчыны. Пяць гадоў таму грамадскую iнiцыятыву стварылi краязнаўцы-аматары, якiя жывуць i працуюць у правiнцыi, цiкавяцца гiсторыяй роднага краю, раскрываюць яго таямнiцы. [...]