Польска-беларуская філатэлістычная выстава пачала працу ў Культурным цэнтры Беларусі ў Польшчы. На выставе прадстаўлены маркі калекцыянераў з Гарадзеншчыны і Беласточчыны.
Супраца філатэлістаў Польшчы і Беларусі распачалася даўно - кажа старшыня Гарадзенскага аддзялення Беларускага саюза філатэлістаў Федэрык Гушча:
- У 1989 годзе мы падпісалі дамову аб культурным супрацоўніцтве. З таго часу ў нас праведзена болей пяці сумесных выставаў, [...]