Альгерд Бахарэвіч заўважна заікаецца. У дадатак ён картавіць. У дадатак ён рана пачаў сівець і, па-мойму, не адрозніваецца выдатным зрокам. Але пры ўсім гэтым ён… даволі высокі мужчына. Не, ну чаму Альгерд Бахарэвіч такі высокі? Быць бы яму нізкім, як тумбачка, - я, на радасць беларускай афіцыйнай крытыцы, мела б паўнюткае маральнае права абвесціць Альгерда [...]