Культурны дзявочнік эстэтычных формаў, з песняй і вершамі, танцам ды словам спраўдзілі дзяўчаты-паэткі на вечарыне “культурныя формы”, якая праходзіла ў бібліятэцы Цёткі ў пятніцу 6-ага лістапада.
Таленты дзяўчат выявіліся ў накірунках літаратурных, музычных і танцавальна-паэтычных.
Арганізатарка імпрэзы, паэтка Юлія Новік:
– У нас сапраўды шмат актыўных дзяўчат, якія маюць пэўны талент, прычым талент у зусім розных формах. [...]