Прэзентацыя кнігі ?Ткацтва на дошчачках?
9 ноября 2009 года

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” ласкава запрашае на прэзентацыю кнігі В. Селівончык “Ткацтва на дошчачках”. У кнізе падрабязна апісаны разнастайныя тэхнікі ткацтва на дошчачках. Да вашай увагі мноства каляровых схем і ілюстрацый, а таксама схемы і выявы аўтэнтычных беларускіх паясоў. Прэзентацыя мае адбыцца 11 лістапада а 17.00 ў актавай залі абласной Бібліятэкі імя Пушкіна (вул.Гікалы, 4, каля ЦУМа). [...]