Альгерд Бахарэвіч: пакорлівыя заўжды ненавідзяць пісьменніка
11 ноября 2009 года

У кастрычніку паліцы з беларускамоўнай літаратурай ураз сталі багацей на новы, доўгачаканы твор аднога з самых цікавых сучасных беларускіх аўтараў. Шостая кніга Альгерда Бахарэвіча, які цяпер жыве і творыць у партовым Гамбургу, - пераклад казкі нямецкага пісьменніка XIX стагоддзя Вільгельма Гаўфа і паслямова, містычны раман, гісторыя перакладу «Халоднага сэрца» беларускім перакладчыкам, які блукае праз цені [...]