На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам. Бахарэвіч — аўтар шасьці кніг прозы, у тым ліку раманаў “Праклятыя госьці сталіцы” і “Сарока на шыбеніцы”. У кастрычніку 2009 прэзэнтаваў у Менску свой пераклад знакамітай казкі Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца”, да якой напісаў “Пасьлямову перакладчыка”. Чытаць адказы Альгерда Бахарэвіча.