?Канец словаў? у Оршы
11 ноября 2009 года

Прэзентацыя календара “Канец словаў” пройдзе 13 лістапада ў Оршы. Арт-праект прадставяць выдавец Ігар Логвінаў, пісьменнікі і перакладчыкі Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пройдзе ў Музеі Канстанціна Заслонава (вул. Молакава, 9). Пачатак у 17.30. Мерапрыемства ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”