Бульдозеры спынены, аднак будынак XIX ст. усё роўна дэмантуюць
12 ноября 2009 года

Сёння раніцай працы па дэмантажы дома 24-а па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску былі спыненыя. Выствелілася, што ўладальнікі дома не мелі афіцыйнага дазволу ад Міністэрства культуры на знос будынка такім спосабам. Аднак гэта не азначае, што будынак можна будзе выратаваць, тлумачыць Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры: «Па гэтым будынку справа вядзецца з [...]