“Прагрыміць ён: імя яго будзе “Паміж”
12 ноября 2009 года

Сёньня ў Музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім Прадмесьці Менску, адбылася прэзэнтацыя 8-га нумару часопіса “Паміж”, прысьвечанага тэме дзяцінства. У прэзэнтацыі ўзялі ўдзел літаратары Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Віктар і Вера Жыбулі, а таксама выпускнікі Беларускага калегіюму.