У Брэсце ўпершыню зладзілі публічнае вяселле згодна з народнымі традыцыямі. Маладую з-пад Пінска выдавалі замуж за маладога з Бельска-Падляскага (Польшча). Госці з-за Буга, этнічныя беларусы, здзівілі цудоўным веданнем аўтэнтычнага фальклору нашых продкаў.