– Я нарадзіўся яшчэ ў часы існавання Саюза, і гэтага нельга выкрасліць. Калі мы жылі ў Савецкім Саюзе, не было адчування нацыянальных прыярытэтаў, сімволікі, мовы. Усё было агульнае. Калі Саюз разваліўся, я адчуў сябе свабодным чалавекам. Пачаўся зварот да сваіх каранёў, да дзядуляў, бабуляў, мовы, музыкі. Усё было новае, нібы наноў нарадзіўся. Гэтае непаўторнае пачуццё [...]