Не пеў, не іграў, а вы-іг-ры-ваў
15 ноября 2009 года

на юбілейны, пяцідзесяты спектакль «Івона, прынцэса Бургундская» выйграў студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон: «А-а-а-а! Калі пасля заканчэння спектакля нападае такі цяжар, такая пасіўнасць; калі ўсю дарогу дамоў пасля спектакля не думаецца ні пра што іншае, як пра лёс “не такіх”, як усе; калі пасля спектакля хочацца працягнуць руку ўсім бездапаможным - гэта сведчанне таго, што рэжысёр ды акцёры змаглі прабіцца да гледача і на пэўны час выцягнуць з вучэбна-працоўнай руціны. Вельмі цяжкой была для мяне насамрэч гэтая пастаноўка. Нават пляскаць не хацелася па завяршэнні. Не праз тое, што не спадабалася, а таму што звычайна пляскаюць да радасці. А тут яе не было. Дзякуй!»